Беларуская Служба

У Польшчы ствараецца рэйтынг школаў дружалюбных ЛГБТК+

05.02.2024 15:01
Прагаласаваць можна да 12 красавіка. Вынікі рэйтынгу будуць падведзены ў канцы красавіка.
Сцяг ЛГБТnancydowd/pixabay.com/free images for commercial use

У чацвёрты раз у Польшчы будзе створаны рэйтынг школаў, дружалюбных ЛГБТК+. Фонд GrowSPACE адказвае за распрацоўку спісу школаў, якія ствараюць прыязнае асяроддзе для моладзі ЛГБТК+.
Стварэнне рэйтынгу праходзіць пад патранажам міністра па пытаннях роўнасці Катажыны Катулі(Katarzyna Kotula):

- Калі вы пытаецеся, чаму гэты рэйтынг прысвечаны ЛГБТ-моладзі, статыстыка гаворыць сама за сябе. Чвэрць ЛГБТ-моладзі мае сімптомы дэпрэсіі. Амаль тры чвэрці ЛГБТ-моладзі маюць суіцыдальныя думкі. 75 працэнтаў падлеткаў адчуваюць сябе адзінокімі.

Маладыя людзі могуць запоўніць анкету аб сваёй школе і прыняць удзел у даследаванні праз вэб-сайт www.maparownosci.pl. Прагаласаваць можна да 12 красавіка. Вынікі рэйтынгу будуць падведзены ў канцы красавіка.

IAR/аз