Беларуская Служба

Кіраўнік кампаніі Lockheed Martin сустракаецца з прадстаўнікамі мінабароны Польшчы

14.02.2024 10:49
Ён хоча прапанаваць Польшчы набыць дадатковыя экзэмпляры самалётаў F-35.
F-35. .
F-35. Ілюстрацыя.Фота: BlueBarronPhoto / Shutterstock.com

А 13-й гадзіне ў Міністэрстве нацыянальнай абароны запланаваная сустрэча прадстаўнікоў польскага ўраду са старшынём кампаніі Lockheed Martin Джымам Тайклетам (Jim Taiclet) – паведаміў у эфіры Першай праграмы Польскага радыё намеснік міністра дзяржаўнай маёмасці Марцін Кулясэк (Marcin Kulasek). Кіраўнік амерыканскай кампаніі ўзбраенняў намераны таксама сустрэцца ў Польшчы з прэзідэнтам Анджэем Дудам.

Марцін Кулясэк сказаў, што ў сустрэчы возьмуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў абароны і дзяржаўнай маёмасці.

- Гэта сустрэчы на самым высокім узроўні. Разам з прадстаўнікамі мінабароны мы сустракаемся ў 13.00, пакуль што нічога больш не магу сказаць. На маю думку, будуць канкрэтныя дамоўленасці. Супраца з амерыканцамі працягваецца, і, я мяркую, яна будзе толькі паляпшацца.

Старшыня Lockheed Martin хоча прапанаваць Польшчы набыць дадатковыя экзэмпляры самалётаў F-35 пятага пакалення. Амерыканцы хочуць абмяркоўваць праект мінабароны, у рамках якой Польшча ўжо замовіла першыя асобнікі знішчальнікаў F-35. Цяпер гаворка ідзе аб магчымай пастаўцы яшчэ двух эскадрылляў гэтых машын да 2035 года.

У студзені 2020 года Польшча заключыла пагадненне з урадам ЗША, якое павінна быць рэалізаванае ў бліжэйшыя месяцы. Гэты кантракт прадугледжвае пастаўку ВПС Польшчы 32 самалётаў па праграме Harpia. Пры падпісанні гэтай дамовы ішла гаворка пра тое, што польская авіяцыя павінна мець больш сучасных самалётаў – нават 64 штукі.

IAR/нг