Беларуская Служба

Прагнозы ЕК: Польшча ў авангардзе эканамічнага росту ў 2024 і 2025 гг

15.02.2024 17:01
Галоўным рухавіком эканамічнага росту ў Польшчы будуць спажыванне, рост рэальных заробкаў і зніжэнне інфляцыі.
ІлюстрацыяAbsolutVision/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча ўваходзіць у лік вядучых краін па эканамічным росце. Зімовыя прагнозы Еўракамісіі прадугледжваюць, што польская эканоміка будзе расці тэмпамі ў 2,7 працэнта, а ў наступным годзе ВУП Польшчы вырасце на 3,2 працэнта.

Сёлета Польшча зойме 4-е месца ў Еўрасаюзе паводле эканамічнага росту, саступаючы Мальце, Румыніі і Кіпру. Аднак у наступным годзе яна ўскочыць на п'едэстал і разам з Эстоніяй, Ірландыяй і Румыніяй зойме 3-е месца. На першым месцы застанецца Мальта, на другім – Венгрыя.

Паводле экспертаў Еўракамісіі, галоўным рухавіком эканамічнага росту ў Польшчы будуць спажыванне, рост рэальных заробкаў, дзяржаўная сацыяльная падтрымка і зніжэнне інфляцыі.

Аднак, на думку экспертаў, чысты экспарт будзе мець негатыўны ўплыў, паколькі рост унутранага попыту будзе стымуляваць імпарт.

Еўрапейская камісія таксама апублікавала сёння дадзеныя па інфляцыі. Згаданы паказчык павінен быць меншы амаль удвая ў параўнанні з мінулым годам, але па-ранейшаму застанецца адным з самых высокіх у ЕС. Сёлета ён складзе 5,2 працэнта. Большая інфляцыя фіксуецца толькі ў Румыніі.

IAR/аз

Інфляцыя ў Польшчы запавольвае

15.02.2024 11:15
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне прадставіла найноўшыя дадзеныя датычныя інфляцыі.