Беларуская Служба

У дабрачынным слалам-гіганце з Каспровага верху прыме ўдзел прэзідэнт Анджэй Дуда

25.02.2024 08:42
У Закапанэ сёння ў дзясяты раз пройдзе дабрачынны лыжны марафон "12H Слалам-марафон Закапанэ 2024" (12H Slalom Maraton Zakopane 2024).
Прэзідэнт Анджэй Дуда возьме ўдзел у дабрачынным лыжным марафоне на Каспровым верхуPAP/Grzegorz Momot

Мерапрыемства адбудзецца на гары Каспровы верх.

Імпрэза шмат гадоў знаходзіцца пад патранажам прэзідэнта краіны Анджэя Дуды. Сёлета, як і апошнія гады, лідар краіны прыме ўдзел у лыжным марафоне.

Афіцыйнае адкрыццё «12H Slalom Marathon Zakopane 2024» запланавана на 10.00, пачатак спаборніцтваў у 10.30, заканчэнне - у 13.30. У 14.00 - афіцыйнае завяршэнне і ўзнагароджанне пераможцаў.

Мэта дабрачыннага лыжнага марафону - падтрымка дзяцей і моладзі з інтэлектуальнай недастатковасцю. Спартыўная мэта - устанаўленне рэкорду слалам-гіганта.
Мерапрыемства арганізуе Фундацыяй інвалідаў Закапанэ.

яс