Намеснік міністра сельскай гаспадаркі Міхал Каладзейчак (Michał Kołodziejczak) заявіў, што адказнасць за сітуацыю ў польскай сельскай гаспадарцы нясе Еўракамісія. Менавіта Камісія дала згоду на паступленне збожжа з Украіны ў Польшчу без усялякіх праверак пасля пачатку вайны – сцвярджаў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра.
- Памылкі, якія ўзніклі ў выніку рашэнняў Еўракамісіі – «Зялёны лад» і адсутнасць упарадкавання гандлю- асноўныя прычыны крызісу. Аднак праблемы польскай сельскай гаспадаркі нарошчваліся гадамі раней, напрыклад, свінагадоўля ў Польшчы знішчана, якая жывёла павінна з'есці нашую пшаніцу. Гэта немагчыма выправіць у адно імгненне.
Намеснік міністра дадаў, што ў Польшчы па-ранейшаму дзейнічае эмбарга на пшаніцу, рапс, кукурузу, сланечнік і вытворныя ад гэтых прадуктаў. Аднак з пачатку года ў Польшчу трапіла паўмільёна тон гэтай прадукцыі.
яс