Беларуская Служба

Канец лютага ў Польшчы з анамальна высокай тэмпературай для гэтай пары года

26.02.2024 09:19
У панядзелак - нават 16 градусаў Цэльсія, у аўторак - да 17 градусаў.
.       .
Ілюстрацыя. У Польшчы пад канец лютага вясенняе надвор'е.Фота: Pixabay.com/Couleur

Панядзелак у Польшчы будзе цёплы і сонечны з тэмпературай да 16 градусаў Цэльсія, – прагназуе Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі.

Як паведаміла сіноптык Гражына Дамброўска, крыху больш воблачнасці і невялікія ападкі, магчымы снег на ўсходзе, у высокіх раёнах гор. Раніцай па захадзе і поўначы назіраецца туман. Цёпла па ўсёй краіне, ад 6 градусаў на ўсходнім узбярэжжы, да 16 градусаў у Малапольшчы, 15 градусаў ва Уроцлаве.

Вецер слабы паўднёва-ўсходні, паўночна-ўсходні па захадзе.

Ціск будзе падымацца. Польшча знаходзіцца ў зоне паніжанага атмасфернага ціску, які ў сярэдзіне тыдня пяройдзе ў высокі.

У аўторак стане яшчэ цяплей – да 17 градусаў. З серады тэмпература пачне паніжацца, але па-ранейшаму будзе цёпла, у сераду і пятніцу да 15 градусаў цяпла, у чацвер і суботу да 12 градусаў цяпла, у нядзелю да 13-ці.

IAR/нг