Па выніках 2023 года 90,1% пасажырскіх цягнікоў у Польшчы прыбылі на канчатковую станцыю своечасова. У параўнанні з 2022 годам пунктуальнасць палепшылася на 1,5%, паведаміла Упраўленне чыгуначнага транспарту Польшчы.
Першае месца ў рэйтынгу пунктуальнасці заняла Варшаўская прыгарадная чыгунка (Warszawska Kolej Dojazdowa) – у 98% выпадкаў яе цягнікі прыбывалі на канечную станцыю паводле раскладу.
Найбуйнейшы па пасажырапатоку польскі перавозчык POLREGIO, які з’яўляецца аператарам рэгіянальных чыгуначных ліній, заняў 13-е месца. Каля 10% яго цягнікоў спазняліся з прыбыццём.
Самыя вялікія затрымкі – у цягнікоў чэшскай чыгуначнай кампаніі RegioJet, якая абслугоўвае некалькі трас у Польшчы. Пунктуальнасць яе пасажырскіх саставаў склала крыху больш за 60%.
Асноўнымі прычынамі спазнення цягнікоў з’яўляюцца рамонты інфраструктуры, мадэрнізацыя чыгуначнага палатна і паломкі рухомага складу.
вс