Беларуская Служба

Заробкі на польскіх прадпрыемствах растуць, занятасць крыху зніжаецца

20.03.2024 17:01
У сваю чаргу паскараецца рост прамысловай вытворчасці ў Польшчы, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Заробкі на польскіх прадпрыемствах у лютым выраслі, занятасць крыху знізілася. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у папярэднім месяцы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года сярэдні заробак з улікам падаткаў і збораў склаў 7 978,99 злотых (больш за 1 855,5 еўра), то бок на 12,9 працэнта больш.

За гэты час занятасць у гэтым сектары знізілася на 0,2 працэнта і склала 6 мільёнаў 510 тысяч 900 штатных месцаў. Гэта датычыцца кампаній, у якіх працуе больш за 9 чалавек.

У сваю чаргу паскараецца рост прамысловай вытворчасці ў Польшчы. Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення паказваюць, што ў лютым гэты паказчык павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 3,3 працэнта, а ў студзені ён знізіўся на 1,6 працэнта.
За студзень-люты прамысловая вытворчасць была на 2,8 працэнта вышэйшая за аналагічны перыяд мінулага года.

IAR/аз

Кожны чацвёрты паляк пазітыўна ацэньвае ўзровень сваёй фінансавай граматнасці

19.03.2024 16:31
Даследаванне грамадскай думкі, датычнае фінансавай і эканамічнай граматнасці палякаў, было праведзенае сёмы па ліку раз.