Беларуская Служба

Кіраўнік польскага МЗС: Сустрэча Вышаградскай групы ў Празе будзе няпростай

20.03.2024 15:03
Сёння падчас сустрэчы ў Варшаве кіраўнікі МЗС Польшчы і Літвы яшчэ раз выказаліся за пашырэнне санкцыяў ЕС супраць Беларусі.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі PAP/Mateusz Marek

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў другой палове дня пачне двухдзённы візіт у Прагу. План візіту прадугледжвае, між іншым, сустрэчу з чэшскім калегам Янам Ліпаўскім, а заўтра – удзел у самцe міністраў замежных спраў Вышаградскай групы.

Радаслаў Сікорскі сказаў, што сустрэча ў рамках групы будзе няпростай з-за рознагалоссяў у знешняй палітыцы краінаў у дачыненні да Расіі:

- Гаспадаром з’яўляецца Чэхія. Я лічу, што гэта не будзе простая сустрэча, паколькі, як мы ведаем, няма згоды ў групе згаданых чатырох краінаў, калі гаворка ідзе пра палітыку ў дачыненні да Расіі. Таму я чакаю жывой дыскусіі.

Сёння перад поўднем кіраўнік польскага МЗС сустрэўся ў Варшаве са сваім калегам з Літвы Габрыэлюсам Ландсбэргісам. Абодва дыпламаты пагадзіліся, што найважнейшым знешнепалітычным прыярытэтам абедзвюх краін з'яўляецца падтрымка Украіны. Польшча і Літва таксама падтрымліваюць увядзенне ў дачыненні да Беларусі ідэнтычных санкцый ЕС, якія цяпер дзейнічаюць у дачыненні да Расіі.

IAR/аз

Дональд Туск: Парыж, Берлін і Варшава маюць задачу мабілізаваць Еўропу на дапамогу Украіне

13.03.2024 12:01
Кіраўнік польскага ўрада мае надзею на «рэанімацыю» Веймарскага трохкутніка, што дасць Польшчы ўплыў на рашэнні, якія прымаюцца ў Еўропе.