У першы дзень астранамічнай вясны распачалася акцыя «Сто заказнікаў да стагоддзя дзяржаўных лясоў». Акцыя з'яўляецца формай святкавання юбілею.
Некаторыя з запланаваных заказнікаў ужо маюць дакументацыю. Дзяржаўныя лясы будуць дапаўняць і абнаўляць гэтую дакументацыю.
«Мы зробім усё, што ад нас залежыць, каб паскорыць стварэнне гэтых заказнікаў. Спадзяемся, што першы з гэтых заказнікаў будзе створаны ў гэтым годзе», – кажа Рафал Зубковіч з Дзяржаўных лясоў.
Выбраныя прапановы па заказніках будуць прадстаўлены на сайце, які Дзяржаўныя лясы запусцяць праз некалькі тыдняў. Там вы зможаце ўбачыць апісанне заказніка, фатаграфіі, размяшчэнне і карту з межамі ахоўваемай тэрыторыі. Вы таксама зможаце дасылаць каментары да прапановы.
На сённяшні дзень у лясніцтвы паступіла больш за 200 прапаноў аб стварэнні заказнікаў. У другім паўгоддзі гатовыя заяўкі на стварэнне заказнікаў будуць накіраваны ў абласныя ўпраўленні аховы навакольнага асяроддзя.
IAR/вх