У аўторак ва ўзросце 71-года памёр, адзін з найбольш вядомых у свеце польскіх кампазітараў кіно Ян Качмарэк.
Музыка нарадзіўся 29 красавіка 1953 года ў Коніне. Вучыўся ва ўніверсітэце ім Адама Міцкевіча ў Познані. Па адукацыі юрыст.
У 2005 годзе ён атрымаў «Оскар» за музыку да фільма «У пошуках Неверленд». За сваю музычную кампазіцыю да гэтага фільма ён таксама атрымаў узнагароду National Board of Review за лепшага кампазітара і намінацыю на «Залаты глобус», і прэмію Брытанскай акадэміі кіно BAFTA. Ян Качмарэк быў дырэктарам і стваральнікам Міжнароднага фестывалю кіно і музыкі Transatlantyk, які праходзіў у Познані, Лодзі і Сілезіі.
У 2021 годзе падчас цырымоніі ўзнагароджання заслужаных грамадзян Вялікапольскага рэгіёна Ян А.П. Качмарэк быў сярод узнагароджаных медалём да стагоддзя аднаўлення незалежнасці. Летась была ўсталявана зорка кампазітара на Алеі Славы ў Кракаве і на Алеі Славы ў Лодзі.
ПР/юл