Беларуская Служба

Дэлегата ад фермераў запрасілі ў прэзідэнцкую раду нацыянальнага развіцця сельскай гаспадаркі

27.05.2024 14:58
Дэлегата ад фермераў, якія пратэстуюць не адзін месяц, запрасілі ў прэзідэнцкую раду нацыянальнага развіцця сельскай гаспадаркі
Strajk rolników
Strajk rolnikówtwitter.com/artur_kosicki

Прэзідэнт Анджэй дуда прапанаваў, каб прадстаўнік саюзу «Орка» ўвайшоў у склад рады пры прэзідэнце па сельскай гаспадарцы. Міністр Войцех Каларскі заявіў, што будзе спатканне ў больш шырокім коле з прадстаўнікамі Рады.

«Удзельнікі пратэсту выказалі сваю занепакоенасць правіламі «Зялёнага ладу» (Green deal, – рэд.), якія б'юць па гаспадарках», – кажа прадстаўнік фермераў.

Марыюш Баравяк з саюзу «Орка» кажа, што фермеры не вернуцца ў Сейм, каб працягваць пратэст, хіба што будуць запрошаныя на размову. Але не думае, што маршалак Сейма Шымон Галоўня цяпер прыме такое рашэнне.

«Перадалі нашыя патрабаванні, якія хацелі перадаць прэм'ер-міністру Дональду Туску. Але, на жаль, спадар прэм'ер не захацеў вылучыць для нас 15 хвілін часу», – кажа Марыюш Баравяк.

Прэмʼер-міністр адмовіўся сустракацца з фермерамі, якія пратэстуюць, бо, паводле яго слоў, яны не рэпрэзентуюць фермераў краіны.

Прафсаюзныя дзеячы ад саюза фермераў «Орка» займалі Сейм ад 9 траўня да мінулага тыдня, яны спынілі свой пратэст у дзяржаўным будынку пасля перамоў з прэзідэнтам.

IAR/вх