Беларуская Служба

Мігрант, які хацеў нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, параніў салдата

28.05.2024 08:43
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі разглядае магчымасць будаўніцтва другой лініі плоту на мяжы з Беларуссю. 
 .
Ілюстрацыйнае фота.Памежная служба/Твітэр

Пра гэта ў эфіры Першай праграмы Польскага радыё паведаміў віцэ-міністр унутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочэк. Вайсковец знаходзіцца ў шпіталі, раненні цяжкія, але яго жыццю нічога не пагражае.

Чэслаў Мрочэк падкрэсліў, што ціск на мяжы ўзмацняецца, а мігранты становяцца ўсё больш агрэсіўнымі:

-Значна расце колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы ў параўнанні з 2022 і 2023 годам. Расце таксама ўзровень агрэсіі ў гэтых людзей, яны намагаюцца прарываць плот у вялікіх групах. Гэта дадае ім адвагі. Вялікія групы фарміруюцца дзякуючы падтрымцы беларускіх службаў. Ёсць выпадкі раненняў функцыянераў.

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі разглядае магчымасць будаўніцтва другой лініі плоту на мяжы з Беларуссю. Новае ўмацаванне будзе пабудавана ў зоне 15 метраў ад мяжы.
У МУС лічаць, што існуючую плаціну неабходна ўмацаваць:

-Кожнае ўмацаванне мае слабыя месцы. У цяперашнім плоце вышыня прасал складае 4,5 м. У сувязі з гэтым ёсць магчымасць рассунуць іх з-за эластычнасці металу. Мы ўзмоцнім гэтае ўмацаванне, каб яго немагчыма было рассунуць, – падкрэсліў Чэслаў Мрочэк.

ав