Беларуская Служба

Заўтра ўступае ў сілу пастанова аб часовай забароне на знаходжанне паблізу мяжы з Беларуссю

12.06.2024 17:03
Забарона ахоплівае ўчастак больш чым у 60 кіламетраў уздоўж мяжы з Беларуссю.
.
.strazgraniczna.pl

Заўтра (13.06.2024) ўступае ў сілу часовая забарона на знаходжанне паблізу мяжы з Беларуссю, размова пра буферную зону. Забарона ахоплівае ўчастак больш чым у 60 кіламетраў уздоўж мяжы з Беларуссю. На ўчастку даўжынёй 44 кіламетры забарона дзейнічае за 200 метраў ад мяжы, а на ўчастку даўжынёй 16 кіламетраў – зона прыкладна два кіламетры ад мяжы.

Новыя правілы ўступілі ў сілу на падставе пастановы, падпісанай міністрам унутраных спраў Томашам Сямонякам. Яны ахопліваюць сферу дзейнасці памежных пастоў у Нараўцы, Белавежы, Дубічах Царкоўных і Чарэмшы.

Забарона будзе дзейнічаць 90 дзён.

У міністэрстве запэўніваюць, што плошча памежнай зоны зменшаная да неабходнага мінімуму. «У тэрыторыю забароненай зоны ў прынцыпе не ўваходзяць населеныя пункты і турыстычныя маршруты, каб наступствы ўведзеных абмежаванняў былі як мага менш абцяжарваючымі жыхароў, турыстаў і іншых суб'ектаў, якія вядуць прафесійную дзейнасць»,  гаворыцца ў паведамленні.

Увядзенне забароны на знаходжанне на канкрэтнай тэрыторыі «накіравана на захаванне бяспекі як для старонніх асоб, так і супрацоўнікаў паліцыі, памежнай службы і вайскоўцаў, а таксама на абмежаванне дзейнасці груповак кантрабандыстаў, якія спрыяюць нелегальнай міграцыі», тлумачаць у міністэрстве ўнутраных спраў.

IAR/вх

Драма на мяжы. З Польшчы дэпартуюць мужчыну, які не хоча ў Беларусь — ён на нейтральнай паласе пад Брэстам

12.06.2024 09:39
Беларуса Дзмітрыя Смактуновіча 11 чэрвеня выправадзілі з Польшчы за парушэнне правілаў знаходжання ў Еўрасаюзе: яго дазвол на жыхарства ў Літве анулявалі за тое, што калісьці працаваў у турме.

Сёння ў Польшчы развітваюцца з жаўнерам Матэвушам Сітэкам, які загінуў на мяжы

12.06.2024 10:07
Апоўдні ў краіне загучаць сірэны.