У 2023/2024 навучальным годзе ва ўніверсітэтах Польшчы вучылася 1,245 мільёна студэнтаў, з іх 107 тысяч – замежнікі. Часцей за ўсё выбіралі бізнес, кіраванне і права – гаворыцца ў справаздачы Галоўнага статыстычнага ўпраўлення «Вышэйшая адукацыя ў 2023/2024 навучальным годзе».
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала справаздачу «Вышэйшая адукацыя ў 2023/2024 навучальным годзе».
Жанчыны складалі 58,5 працэнта сярод студэнтаў.
Большасць студэнтаў (63,5%, або 790,4 тысячы чалавек) навучаліся на дзённай форме навучання, 454,7 тысячы – на завочнай. 60,8% выбралі першую ступень навучання (756,5 тысячы чалавек), а 19,7 працэнта навучаліся на другой ступені. У магістратуры доўгага цыклу вучылася 19,2% студэнтаў.
Больш за ўсё чалавек (285,5 тысячы) вучылася ў Мазавецкім ваяводстве, найменш (11,0 тыс.) – у Любускім ваяводстве.
Найбольш часта маладыя людзі абіраюць такія напрамкі: бізнес, адміністрацыя і права (вывучалі 22,6% усіх студэнтаў); сацыяльныя навукі, журналістыка і інфармацыя (14 працэнтаў адпаведна), ахова здароўя і сацыяльнае забеспячэнне (13,7 працэнта) і тэхналогіі, прамысловасць, будаўніцтва (12,5 працэнта).
У Польшчы летась навучалася 107,1 тысячы студэнтаў іншаземцаў, у тым ліку 52,3 тыс. чал жанчыны.
Найбольшую групу склалі выхадцы з Украіны (46,2 тысячы або 43,1 працэнта ад усіх іншаземцаў), з Беларусі (12,7 тысячы або 11,8 працэнта) і з Турцыі (4,8 тысячы – 4,4 працэнта).
На дзённую форму навучання паступілі 93,2 тысячы замежнікаў (87,0%). Амаль траціна ўсіх замежнікаў (32,8 тысячы) абралі для вучобы ўстановы ў Мазавецкім ваяводстве.
У Галоўным статыстычным упраўленні таксама паведамілі, што ў 2022/23 навучальным годзе завяршылі навучанне 292,1 тысячы чалавек.
Рэестр POL-on паказвае, што ў 2023/24 навучальным годзе ў Польшчы дзейнічалі 354 універсітэты. Прадстаўленае даследаванне тычыцца 342 універсітэтаў, якія прадставілі статыстычныя справаздачы.
PAP/вх