Пра гэта заявіў намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Мілаш Матыка, падкрэсліўшы, што сітуацыя на рынку паказвае, што энергетычны крызіс павольна мінае, а кошты стабілізуюцца.
У эфіры 1-й праграмы Польскага радыё чыноўнік адзначыў, што з ліпеня можна чакаць павышэння коштаў на энерганосьбіты, але роля ўрада заключаецца ў тым, каб абараніць палякаў ад празмерных выдаткаў.
- Роля ўраду палягае на тым, каб абараніць палякаў ад росту цэн энергіі. Роля ўраду так кіраваць эканомікай, каб грамадзяне былі абароненыя ў выключных сітуацыях. Так як цяпер, калі мы выходзім з эканамічнага крызісу ды аднаўляем баланс у дзейнасці нашай энергетычнай сістэмы.
Прапанаваныя рашэнні ўключаюць субсідыі на захоўванне энергіі, што дазволіць стабілізаваць энергетычную сітуацыю ва ўмовах развіцця абнаўляльных крыніц энергіі.
Учора міністр клімату і навакольнага асяроддзя Паўліна Хэнінг-Клоска заявіла, што меркаваны рост коштаў на энерганосьбіты павінен скласці каля 26 працэнтаў. Яна адзначыла, што многія энергакампаніі адпраўляюць кліентам прагнозы коштаў, якія не з'яўляюцца рахункамі і могуць карэкціравацца.
Прыняты закон аб цэнах на энерганосьбіты прадугледжвае ўвядзенне максімальнай цаны на электраэнергію ў перыяд з ліпеня па снежань на ўзроўні 500 злотых за МВт-гадзін для хатніх гаспадарак і на ўзроўні 693 злотых за МВт-гадзін для органаў мясцовага самакіравання і камунальных прадпрыемстваў, а таксама для малых і сярэдніх прадпрыемстваў.
У выпадку з газам закон адмяняе замарозку коштаў з 1 ліпеня і ўводзіць максімальную цану, роўную тарыфу найбуйнейшага рытэйлера PGNiG.
ПР/юл