Беларуская Служба

Франак Вячорка: Беларуска-расійская гібрыдная вайна супраць Захаду шкодзіць у асноўным Украіне

27.06.2024 12:30
Суседнія краіны замест засяроджвацца на дапамозе Украіне, засяроджваюцца на абароне сваіх межаў, лічыць дарадчык Святланы Ціханоўскай.
Франак Вячоркаhttps://www.youtube.com/watch?v=LsST0aNttFA&t=1067s

Гібрыдная вайна супраць Захаду, якую вядуць Беларусь і Расія, шкодзіць у асноўным Украіне, заявіў у інтэрвʼю Польскаму радыё беларускі апазіцыянер, галоўны дарадчык Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. На працягу некалькіх тыдняў Мінск і Масква актывізавалі дэзынфармацыйную дзейнасць і правакацыі на межах з краінамі НАТА, у тым ліку з Польшчай.

Франак Вячорка звяртае ўвагу, між іншым, на арганізаваныя беларускім рэжымам вайсковыя вучэнні ля межаў Украіны і напады нелегальных мігрантаў на польскую мяжу:

- Лукашэнка правакуе суседзяў, каб паказаць лаяльнасць у дачыненні да Пуціна і прымусіць Украіну перакінуць частку сілаў на поўнач. Таксама суседнія краіны – Польшча, Літва і Латвія прымушаны засяроджвацца на сваіх межах, а не на дапамозе Украіне.

Паводле Франка Вячоркі, такія дзеянні з’яўляюцца скаардынаванай стратэгіяй Масквы і Мінскa. Беларускі апазіцыянер падкрэслівае, што гэта адзінае, што могуць зрабіць абодва рэжымы, бо расійская армія зараз занадта слабая, каб адкрыць новыя франты супраць Украіны, а беларуская армія ёй не дапаможа, бо тады ў Беларусі дайшло б да адкрытага бунту.

IAR/аз