Беларуская Служба

У Польшчы будзе створаны Украінскі легіён

08.07.2024 19:02
Любы ўкраінец, які вырашыць уступіць у легіён, зможа падпісаць кантракт з Узброенымі сіламі Украіны.
Украінскі салдатFoto: фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Варшава і Кіеў дамовіліся аб фармаванні і падрыхтоўцы Украінскага легіёну на тэрыторыі Польшчы. Гэта будзе новы добраахвотніцкі атрад, які дазволіць грамадзянам Украіны, што знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, удзельнічаць у абароне Украіны, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля сустрэчы з прэм'ерам Польшчы Дональдам Тускам.

Украінскі легіён будзе праходзіць падрыхтоўку ў Польшчы. Паводле Зяленскага, любы ўкраінец, які вырашыць уступіць у легіён, зможа падпісаць кантракт з Узброенымі сіламі Украіны.

Дональд Туск і Уладзімір Зяленскі падпісалі ў панядзелак у Варшаве пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў сферы бяспекі.

вс