Беларуская Служба

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы: Трэба думаць пра канфрантацыю з Расіяй у бліжэйшыя гады

12.07.2024 08:29
Шанцы адбіць і пасунуць расійскія войскі за межы Украіны сёння зʼяўляюцца амаль недасягальнай задачай.
Szef BBN: Zachód musi rozwinąć zdolności zbrojeniowe w ciągu trzech lat z powodu Rosji
Szef BBN: Zachód musi rozwinąć zdolności zbrojeniowe w ciągu trzech lat z powodu RosjiMarek Borawski/KPRP

Краіны ўсходняга флангу павінны хутчэй думаць пра канфрантацыю з Расіяй. Не ў нейкай абстрактнай далёкай будучыні, а ў гарызонце бліжэйшых гадоў. Адной кадэнцыі, аднаго ўраду, – заявіў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Яцэк Севера ў апублікаваным у пятніцу інтэрвʼю WP.pl.

На пытанне аб сваёй пазіцыі ў снежні мінулага года, калі ён сказаў, што ў краінаў усходняга флангу НАТА ёсць тры гады, каб падрыхтавацца да канфлікту, каб пазбегнуць вайны з Расіяй, кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі адказаў: «Я ўжыў такі тэрмін у снежні 2023 года ўслед за словамі экспертаў Інстытута вывучэння вайны, якія казалі аб канфлікце праз шэсць-максімум восем гадоў. Краінам усходняга флангу варта хутчэй задумацца аб канфрантацыі, а не ў нейкай абстрактнай, далёкай будучыні, у гарызонце бліжэйшых гадоў».

Пры гэтым ён адзначыў, што са снежня 2023 года «змяніліся дзве рэчы». «Адной з іх зʼяўляецца прадастаўленне ваеннай дапамогі з боку ЗША. Гэта вялікая змена ў параўнанні з тупіком, з якім мы мелі справу ў Кангрэсе ў той час. Гэта як бы адкладае гэтую перспектыву», – дадаў ён. На яго думку, бачанне вайны адкладаецца яшчэ на год.

«Украіна атрымала пакет, якога хопіць на год баявых дзеянняў пры такой інтэнсіўнасці», – сказаў ён. Яцэк Севера адзначыў вялікую рашучасць украінскага грамадства адстойваць суверэнітэт дзяржавы.



Сівера таксама сказаў, што шанцы «адбіць і выкінуць расійскія войскі за межы сёння зʼяўляюцца амаль недасягальнай задачай, улічваючы цяперашні людскі рэсурс Украіны». Расійская Федэрацыя вельмі эфектыўна абараняе кожную пядзю зямлі, якую яна незаконна акупавала. Пры адпаведнай рашучасці з боку саюзнікаў і прадастаўленні адпаведных рэсурсаў такі сцэнар не выключаны, але – у перспектыве».

Ён звярнуў увагу, што «неабавязкова адбіваць усю тэрыторыю, каб атрымаць добрую перамоўную пазіцыю». Са слоў Северы, трэба даказаць РФ, што яна «прайграе і губляе зубы ў гэтай вайне». «Калі Расея разумее, што гэты канфлікт можа доўжыцца гадамі, пры няспыннай падтрымцы Захаду, яна будзе разлічваць па-іншаму», – дадаў ён.

PAP/вх