Беларуская Служба

У Польшчы будуць вырабляць пускавыя ўстаноўкі для сістэм Patriot

11.08.2024 11:02
Сістэмы Patriot прызначаныя для аховы польскага неба ў рамках другой фазы праграмы «Вісла».
   Patriot
Зенітны ракетны комплекс Patriot Mark Holloway from Beatty, Nevada, USA/German Patriot/CC BY 2.0/commons.wikimedia.org

Польшча выпусціць чарговую партыю пускавых установак для сістэм супрацьракетнай абароны Patriot. Заўтра кампаніі Huta Stalowa Wola і Raytheon Polska падпішуць кантракт на вытворчасць 48 пускавых установак M903.

У мерапрыемстве возьме ўдзел віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Марыюш Цельма (Mariusz Cielma) з штомесячніка «Новая вайсковая тэхніка» нагадаў, што раней  Польшча ўжо выпусціла ўжо 16 такіх пускавых установак:

- Гэта першы крок да гэтага, каб у будучыні ў Польшчы магла праходзіць вытворчасць элементаў, або нават зборка пускавых установак і не толькі для патрэб польскай арміі.

Сістэмы Patriot прызначаныя для аховы польскага неба ў рамках другой фазы праграмы «Вісла». Падпісанне кантракту адбудзецца ў базе 3-й Варшаўскай зенітна-ракетнай брыгады ў Сахачэве.

У сваю чаргу, на наступны дзень у Інаўроцлаве будзе падпісаны кантракт на пастаўку амерыканскіх ударных верталётаў Apache.

IAR/аз

Польшча падпісала кантракты з амерыканскімі кампаніямі на тэхабслугоўванне ўдарных верталётаў Apache

05.08.2024 16:03
Афсетныя кантракты падпісаныя напярэдадні заключэння галоўнай дамовы на габыццё 96 ударных верталётаў Apache.