Беларуская Служба

Чэхія сёлета зноў не выканае абавязак перад НАТА па выдатках на абарону

20.06.2026 15:33
Аднак Чэхія будзе павялічваць выдаткі на абарону з улікам сітуацыі ў сферы бяспекі і сваіх саюзніцкіх абавязацельстваў.
 .  .
Ілюстрацыйны здымак. Чэшскі сцяг.Фота: pixaby.com /CCO

Чэхія і ў 2026 годзе не здолее выканаць абавязацельства перад НАТА і накіраваць на абарону не менш за 2 % валавога ўнутранага прадукту. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр краіны Андрэй Бабіш.

Паводле яго, сёлета абаронныя выдаткі застануцца ніжэйшымі за ўстаноўлены альянсам парог. Аднак ужо ў наступным годзе Прага разлічвае дасягнуць неабходнага ўзроўню. Бабіш таксама адзначыў, што ў далейшым Чэхія будзе павялічваць выдаткі на абарону з улікам сітуацыі ў сферы бяспекі і сваіх саюзніцкіх абавязацельстваў.

Раней генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ пацвердзіў, што Чэхія не дасягнула неабходнага ўзроўню абаронных выдаткаў і ў 2025 годзе. Тады на гэтыя мэты было накіравана менш за 2 % ВУП.

Паводле дамоўленасцяў Паўночнаатлантычнага альянсу, краіны-чальцы павінны выдаткоўваць на абарону не менш за 2 % валавога ўнутранага прадукту. Разам з тым саюзнікі ўжо пагадзіліся паступова павялічыць агульныя выдаткі на абарону і бяспеку да 5 % ВУП цягам наступнага дзесяцігоддзя. Пры гэтым Польшча ўжо наблізілася да гэтага паказчыка і застаецца адным з лідараў альянсу паводле ўзроўню абаронных выдаткаў.

radio.cz/эж