Беларуская Служба

Урад Польшчы распрацоўвае Канцэпцыю развіцця краіны да 2050 года

20.08.2024 17:08
Міністр фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Катажына Пэлчыньска-Налэнч адзначыла, што гаворка ідзе пра пастаноўку дасягальных мэт.
Ілюстрацыя Фота: LeonidKos/Shutterstock

Сярэднетэрміновая стратэгія развіцця Польшчы да 2035 году павінна быць гатовая да сярэдзіны наступнага году. Гэта частка Канцэпцыі развіцця краіны да 2050 года.

Міністр фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Катажына Пэлчыньска-Налэнч адзначыла, што гаворка ідзе пра пастаноўку дасягальных мэт:

— Мы гаворым не пра захады па піяры, а пра дасяжныя мэты,  якія будуць арыенцірам для мясцовых уладаў, міністэрстваў і ўсіх дзяржаўных органаў, але таксама і для прадпрымальнікаў. Акрэслім у якім кірунку развіцця рухаецца Польшча ў трох асноўных абшарах: сацыяльным, эканамічным і прасторавым.

У выпадку сацыяльнага абшару  —  стратэгія будзе скіравана на барацьбу з дэмаграфічным крызісам; прасторавы абшар  — гэта дэцэнтралізацыя, а эканамічны —канкурэнтаздольнасць, з асаблівым акцэнтам на чыстую, самадастатковую і прыбытковую энергетыку.

эж