Беларуская Служба

У ліпені ў аўтамабільнай галіне зафіксаваны найбольшы рост рознічнага тавараабароту

22.08.2024 16:49
У сваю чаргу, ліпень стаў таксама чарговым месяцам спаду будаўніча-мантажнай вытворчасці.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:qimono /pixabay.com/CC0 Public Domain

У ліпені у Польшчы рознічны тавараабарот павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 4,4 працэнта. Такія звесткі апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Галоўны эканаміст Bank Pocztowy Моніка Куртэк(Monika Kurtek) заявіла, што спажыванне польскіх хатніх гаспадарак расце, але адбываецца гэта павольна. Прычына – горшае фінансавае становішча:

- З аднаго боку фіксуецца рост запрлатаў, што павінна адлюстроўвацца ў паляпшэнні фінансавага становішча хатніх гаспадарак. Аднак з другога боку, маем справу з месяцамі павышэння інфляцыі. Частка хатніх гаспадарак вяртае крэдыты, што таксама значна абцяжарвае хатнія бюджэты.

Найбольшы рост продажаў, больш чым на 30 працэнтаў, быў зафіксаваны ў катэгорыі аўтамабіляў, матацыклаў і запчастак да іх. Больш прадалі таксама кампаніі, якія прапануюць, сярод іншага, касметыку і паліва, гэта ў адрозненне ад суб’ектаў, якія гандлююць прадуктамі харчавання, адзеннем, мэбляй, бытавой тэхнікай і электронікай.



Ліпень стаў таксама чарговым месяцам спаду будаўніча-мантажнай вытворчасці. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла, што вытворчасць у мінулым месяцы была на 1,4 працэнта ніжэйшай, чым годам раней. Аднак падзенне было меншым, чым у чэрвені, калі вытворчасць знізілася амаль на 9 працэнтаў у гадавым вылічэнні.

IAR/аз

За школьныя прыналежнасці бацькі ў Польшчы заплацяць больш, чым летась

20.08.2024 10:01
Паводле справаздачы сеткі Empik, амаль кожны трэці бацька выдаткуе на школьныя прылады ад 117 да 164 еўра.