Намеснік кіраўніка партыі «Грамадзянская платформа» Рафал Тшаскоўскі і міністры Барбара Навацка і Славамір Нітрас адкрылі ў пятніцу 4-ты грамадска-палітычны фестываль Campus Poland of the Future ў Ольштыне.
У фестывалі, які працягнецца да серады, прымаюць удзел госці з Польшчы ды Еўропы. Сярод дакладчыкаў гэтага года: лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская, старшыня Еўрапарламента Роберта Мецола, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Вера Юрава і былая прэм'ер-міністр Фінляндыі Сана Марын.
Campus Poland of the Future - гэта тыднёвае мерапрыемства, падчас якога ўдзельнікі размаўляюць на пэўныя тэмы ў дэбатах, панэлях і майстар-класах. Сёлета вызначана некалькі тэматычных груп, вакол якіх разгорнуцца асноўныя мерапрыемствы. Да іх адносяцца: бяспека - як лакальна, так і глабальна, кампетэнцыі будучыні, блок тэм пад назвай «разнастайнае грамадства», а таксама шырокае разуменне якасці жыцця, эканомікі і тэхналогій. Падчас большасці дыскусій удзельнікі змогуць задаваць запрошаным гасцям пытанні.
Паводле ацэнак арганізатараў, сёлета ў Кампусе прымаюць удзел 1,3 тысячы чалавек.
ПР/юл