Пік хвалі захворванняў на каранавірус у Польшчы чакаецца ў сярэдзіне кастрычніка, - паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Войцех Канечны.
Палітык зазначыў, што цяпер павялічылася колькасць захворванняў, а каранавірус становіцца менш сезонным захворваннем і больш залежыць ад міжасабовых кантактаў і перасоўвання людзей:
- Праўдападобна, што пералічаныя чыннікі зараз важнейшыя за надвор'е і сезон. На жаль, трэба канстатаваць, што каранавірус стаў праходзіць цяжэй, павялічвалася колькасць выпадкаў запалення лёгкіх.
У мінулым годзе фіксавалі выключна лёгкая праходжанне хваробы, але сёлета, на жаль, сітуацыя адрозная.
Намеснік міністра аховы здароў Польшчы паведаміў, што антыкавідных вакцын у аптэках засталося няшмат, а новыя пастаўкі павінны выйсці на рынак у кастрычніку. Палітык заклікаў людзей з паніжаным імунітэтам і спадарожнымі захворваннямі вакцынавацца ад каранавіруса.
iar/эж