Напярэдадні 85-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны МЗС Польшчы нагадвае аб нямецкіх кампенсацыях жывым ахвярам Трэцяга Рэйха.
Для польскіх уладаў гэта важнае пытанне ў адносінах з Нямеччынай. Прадстаўнік МЗС Польшчы па пытаннях польска-нямецкага супрацоўніцтва прафесар Кшыштаф Рухневіч заявіў, што падрыхтаваны шэраг прапаноў для фармавання будучых стасункаў з Нямеччынай:
-У кантэксце надыходзячай гадавіны, вельмі важна звярнуцца да наступстваў Другой сусветнай вайны. Маем некалькі прапаноў, якія датычаць кампенсацый ахвярам Другой сусветнай вайны, будова ў Берліне польска-нямецкага помніка, а таксама ўдзел Нямеччыны ў сумеснай абарончай палітыцы.
Прафесар Рухневіч падкрэсліў, што хоць Польшча адмовілася ад рэпарацый у 1953 годзе, яна ніколі не адмаўлялася ад кампенсацыі для сваіх грамадзян.
Польска-нямецкі фонд (Fundacja Polsko-Niemieckie Pojednanie) прымірэння лічыць, што права на кампенсацыю маюць ад 60 да 70 тысяч чалавек.
iar/эж