Беларуская Служба

Сёння адбудзецца прэзентацыя першага польскага F-35

28.08.2024 08:24
Першы польскі шматмэтавы самалёт F-35 будзе паказаны ў сераду ў Форт-Ворце, штат Тэхас.
Ілюстрацыйны здымакImage by Military_Material from Pixabay/CC0

Прэзентацыя машыны пройдзе ў штаб-кватэры амерыканскага канцэрна Lockheed Martin у Тэхасе.

Шматмэтавыя знішчальнікі F-35 для Польшчы будуць называцца Husarz. Намеснікі міністра абароны Цэзары Томчык і Павел Бэйда возьмуць удзел у прэзентацыі першай машыны на заводзе Lockheed Martin у Форт-Уорце. Аб сваёй прысутнасці заявіў таксама амбасадар ЗША ў Варшаве Марк Бжэзінскі.

Польшча падпісала кантракт на пастаўку 32 шматмэтавых самалётаў F-35 у 2020 годзе. Кошт кантракту - 4,6 мільярдаў долараў. Машына, прадстаўленая ў Форт-Уорце, спачатку будзе перададзена на авіябазу Нацыянальнай гвардыі Эбінг у Арканзасе, дзе пройдзе навучанне польскіх лётчыкаў.

Паводле планаў, першыя самалёты павінны быць пастаўленыя ў Польшчу ў 2026 годзе, пастаўкі працягнуцца да 2030 году.

ПР/юл