26 верасня ў Варшаве адкрылася персанальная выстава Сяргея Шабохіна "ШЧЫЛІНА. Counter-Monumental Queer", якая праходзіць у межах Warsaw Gallery Weekend 2024. Выстава будзе даступная для наведвання да 31 кастрычніка ў прасторы Biuro Wystaw.
Татальная інсталяцыя мае форму лабірынта, складзенага з 8 модуляў, якія пераходзяць ад чорнага, праз розныя адценні шэрага, да белага, і ў якіх паказаны розныя стратэгіі квіравання манументаў і гісторыі.
Заснаваная на відэазапісах, выявах і аб’ектах, гэтая рэтраспектыўная аповесць распасцёрта ўздоўж тапаграфічнай восі трох месцаў — Берліна, Польшчы і Беларусі. Нітка, якая звязвае гэтыя месцы, — гэта дыялектыка страты дома, спроба знайсці бяспечны прытулак і адчуванне ўладкавання, а таксама намадызм, непазбежным і кульмінацыйным матывам якога можа быць, хоць і не абавязкова, вопыт бяздомнасці.
паводле прэс-рэлізу/ав