Антыманапольны дэпартамент Міністэрства юстыцыі ЗША адобрыў запыт Paramount Skydance аб набыцці Warner Bros. Discovery за 111 млрд долараў, паведамляе партал Politico.
У заяве Антыманапольны дэпартамент адзначыў, што здзелка не нанясе шкоду канкурэнцыі або амерыканскім спажыўцам і можа яе ўзмацніць, стварыўшы мацнейшага канкурэнта на рынку.
Здзелка, якая пераверне Галівуд праз аб'яднанне двух канкуруючых гігантаў, пільна адсочваецца амерыканскімі СМІ і грамадскай думкай. Справа ў тым, што бацька генеральнага дырэктара Paramount Дэвіда Элісана, сузаснавальнік Oracle Лары Элісан, зʼяўляецца даўнім саюзнікам прэзідэнта Дональда Трампа.
Аб’яднанне кінакампаній выклікала пратэсты ў многіх прадстаўнікоў кінаіндустрыі, якія асцерагаюцца таго, што яно можа прывесці да масавых звальненняў.
Warner Bros. Discovery з’яўляецца ўладальнікам польскага тэлевізійнага канцэрту Grupa TVN.
вс