Беларуская Служба

Як Каталіцкі касцёл адзначае Дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў

17.11.2024 08:40
 Гэта дзень успаміну і малітвы за тых, хто загінуў на дарогах і тых, хто пацярпеў. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння адзначаецца Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў. У Касцёле гэта дзень успаміну і малітвы за тых, хто загінуў на дарогах і тых, хто пацярпеў ад аварыі, гэта значыць, за родных і сем’яў памерлых, а таксама тых, хто выжыў, але пакутуе ад духоўных і цялесных ран. Таксама гэта нагода, каб выказаць удзячнасць усім, хто нясе дапамогу пацярпелым.

У 11.00 у санктуарыі Маці Божай Секерскай у Варшаве адбудзецца святая Імша за ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў. Яе правядзе ксёндз Ежы Красніцкі, намеснік нацыянальнага капелана па справах кіроўцаў. Пасля набажэнстваў венікі каля касцёла змогуць атрымаць флікеры.

З нагоды Дня памяці ахвяр ДТЗ адбудуцца псіхалагічныя майстэрні ў санктуарыі ў Забаве каля Тарнава, малітва памяці і музычная праграма «Шлях праз боль з Каралінай ды святая Імша за ахвяр ДТЗ і іх сем’і.

IAR/нг