— Для аднаўлення баяздольнасці Расіі патрэбна каля 6-7 гадоў. Менавіта столькі часу неабходна, каб папоўніць армію, тэхніку і арганізаваць сістэмы камандаван, — заявіў генерал Мечыслаў Бенек у эфіры Polskie Radio 24.
Пасля заканчэння вайны з Украінай Расія можа адносна хутка аднавіць свой вайсковы патэнцыял. Некаторыя эксперты кажуць пра некалькі гадоў, на працягу якіх Масква будзе гатовая атакаваць краіны НАТА.
Генерал Мечыслаў Бенек падкрэсліў, што расіяне страцілі шмат салдат.
— Каля 600 тысяч забітых і параненых, якія ўжо ніколі не змогуць вярнуцца да баёў. Яны таксама страцілі каля 7 000 танкаў і 12 000 артылерыйскіх сістэм. Вядома, яны перавялі ўсю сваю эканоміку на ўзбраенне і ваенную вытворчасць, але яны маюць вялікія недахопы ў грамадзянскім жыцці. Вельмі высокая інфляцыя, і рубель пайшоў уніз. Наступствы гэтага будуць і адчуваюцца. Акрамя таго, вялікая колькасць кваліфікаваных рабочых эмігравала з Расійскай Федэрацыі, — адзначыў Мечыслаў Бенек.
На яго думку, для аднаўлення баяздольнасці Маскве спатрэбіцца каля 6-7 гадоў.
— Менавіта столькі часу трэба на папаўненне арміі, тэхнікі і арганізацыю сістэмы кіравання, — растлумачыў вайсковец.
Аднак, хаця і трэба рыхтавацца да расійскай агрэсіі супраць краін НАТА, невядома, ці адбудзецца яна. Масква атрымала ўрок з украінскай вайны.
— Але мы павінны працягваць працэс мадэрнізацыі, аснашчэння і павелічэння нашай сістэмы абароны праз шмат фактараў, такіх як набыццё абсталявання, мадэрнізацыя, навучанне і, вядома, далейшае ўмацаванне альянсаў, якія мы маем, — рэзюмаваў генерал Мечыслаў Бенек.
Паводле jedynka.polskieradio.pl/вх