«Будуем будучыню, змяняем Польшчу» — пад такім лозунгам праходзіў кірмаш вакансій у канцылярыі прэм'ер-міністра. З 10:00 можна прыйсці і паглядзець прапановы працы ў розных установах дзяржаўнага сектара.
Студэнты, выпускнікі і тыя, хто шукае працу, маглі пазнаёміцца з больш чым 1500 прапаноў працы, а таксама магчымасці стажыровак і прафесійнага навучання, прадстаўленыя больш чым сотняй розных устаноў. Гэта тычылася як вайскоўцаў, так і цывільных асоб.
Кірмаш вакансій у канцылярыі прэм'ер-міністра па адрасе Алеі Уяздоўскія, 1/3 у Варшаве працягваўся да 16:00.
ПР/юл