Беларуская Служба

Польшча ратуе ўкраінскія помнікі

13.05.2025 13:29
Ахова ўкраінскай культурнай спадчыны, гэта адзін з прыярытэтаў польскага старшынства ў Еўрапейскім Саюзе, нагадала кіраўнічка Мінкультуры Польшчы.
Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Ганна ВрублеўскаPAP/Daniel Gnap

Польшча ратуе ўкраінскія помнікі і абараняе ўкраінскую спадчыну, знішчаную і разрабаваную расійскім рэжымам.



Ахова ўкраінскай культурнай спадчыны, гэта адзін з прыярытэтаў польскага старшынства ў Еўрапейскім Саюзе, нагадала міністр культуры Ганна Врублеўска(Hanna Wróblewska):

- Рэальныя вынікі гэтай дапамогі можна ўбачыць, напрыклад, у Польшчы. Мы захоўваем творы мастацтва, якія прадстаўляем на выставах, сярод іншага, у Каралеўскім замку, і, магчыма, пазней яны паедуць у Познань. Мы таксама прапануем серыю майстар-класаў і запрашаем украінскіх творцаў і мастакоў на стыпендыі.

- сказала кіраўнічка Міністэрства культуры.

Нягледзячы на ​​вайну Польшча таксама працягвае працу па захаванні гістарычных помнікаў ва Украіне. Ліпеньская канферэнцыя ў Рыме па пытаннях аднаўлення Украіны будзе прысвечаная таксама абароне культурнай спадчыны.

IAR/аз