Беларуская Служба

1 чэрвеня дзеці змогуць падарожнічаць на чыгунцы бясплатна

15.05.2025 18:16
Прапануюцца таксама скідкі для апекуноў дзяцей.
  Koleje Mazowieckie
Цягнік кампаніі Koleje Mazowieckie Koleje Mazowieckie/Twitter

З нагоды Дня абароны дзяцей польская чыгунка кампанія Koleje Mazowieckie падрыхтавала спецыяльную прапанову. Дзеці і моладзь да 16 гадоў 1 чэрвеня змогуць ездзіць на цягніках КМ бясплатна - дастаткова мець з сабой дакумент, які пацвярджае ўзрост, напрыклад, школьны білет, пасведчанне вучня, пашпарт або санітарную кніжку.

Прапанова можа спалучацца з акцыяй «Сямейнае падарожжа», што азначае, што дарослым апекунам, якія падарожнічаюць з дзецьмі, будзе прадастаўлена скідка 35 працэнтаў на праезд.

IAR/яс