Беларуская Служба

Члены грузінскай мафіі становяцца ўсё больш актыўнымі ў Польшчы

16.05.2025 16:17
Сёлета грамадзяне Грузіі здзейснілі ў Польшчы больш за 400 злачынстваў.
-          ,      .
Прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры Пшэмыслаў Новак падчас брыфінгу для прэсы абмеркаваў расследаванне, арышты і абвінавачванні супраць грамадзян Грузіі.PAP/Leszek Szymański

Члены грузінскай мафіі становяцца ўсё больш актыўнымі ў Польшчы. Нацыянальная пракуратура абвясціла, што абвінавачванні выстаўлены супраць сямі грузінаў, у тым ліку аднаго высокапастаўленага члена грузінскай мафіі.

Прэс-сакратар міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Яцэк Дабжынскі заявіў, што паліцыя знайшла злачынцаў, ведучы следства па справе аб узломе аўтамабіля ў Варшаве, адкуль былі скрадзеныя зброя і боепрыпасы.

Яцэк Дабжынскі паведаміў, што ў вёсцы Новы Конік пад Варшавай былі знойдзены скрадзеная зброя і боепрыпасы. Таксама былі затрыманыя сем чалавек, у тым ліку высокапастаўлены член грузінскай мафіі, які мае ранг Вора, або правадыра, у бандыцкай іерархіі.

Прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры Пшэмыслаў Новак паведаміў, што ўсе затрыманыя ўзятыя пад варту.

Нацыянальная пракуратура Польшчы паведаміла, што ў гэтым годзе амаль 600 грамадзянам Грузіі было прад'яўлена абвінавачанне, яны абвінавачваюцца ў здзяйсненні больш за 400 злачынстваў.

ПР/юл