Кіраўніцтва Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы запэўнівае, што падрыхтоўка да адэкватнага рэагавання вядзецца поўным ходам. У польскіх вучэннях прымуць удзел таксама саюзнікі, але пакуль урад не хоча раскрываць падрабязнасці. Вядома, аднак, што гэта будуць адны з найбуйнейшых манеўраў, арганізаваных Польшчай за апошнія гады.
Перыядычна арганізаваныя манеўры «Захад» афіцыйна задуманы як абарончыя вучэнні. Беларускі рэжым сцвярджае, што ў вучэннях возьмуць удзел толькі 13 тысяч вайскоўцаў з Расіі і Беларусі, але дастаткова згадаць 2021 год.
Пасля тых манеўраў у Беларусі засталося 200 тысяч расійскіх сілавых структур, а праз некалькі месяцаў ва Украіне пачалася поўнамаштабная вайна. І таму Польшча разам са сваімі саюзнікамі рыхтуе адказ на сёлетнія манеўры.
- Я загадаў правесці першыя за гады буйныя дывізійныя вучэнні. 18-ы дывізіён рыхтуецца да гэтага, - гаворыць кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны, віцэ-прэм'ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Польскі ўрад не хоча раскрываць падрабязнасці, бо дамоўленасці з саюзнікамі па НАТА ўсё яшчэ працягваюцца. Вядома, аднак, што вучэнні павінны стаць дэманстрацыяй сілы Польшчы і альянсу.
IAR/ав