Беларуская Служба

Польская армія анулявала тэндар на закупку сучасных верталётаў

06.06.2025 11:35
У 2023 годзе Мінабароны Польшчы аб’явіла тэндар на закупку шматмэтавых верталётаў для Аэрамабільных войскаў.
  S-70i Black Hawk
Шматмэтавы верталёт S-70i Black Hawkshutterstock.com/Sandpro2000

Агенцтва ўзбраення Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы анулявала тэндар на закупку 32 верталётаў S-70i Black Hawk. Адпаведны загад падпісаў дырэктар агенцтва брыгадны генерал Артур Куптэль. Прычыны анулявання невядомыя.

У 2023 годзе Мінабароны Польшчы аб’явіла тэндар на закупку шматмэтавых верталётаў для Аэрамабільных войскаў. Яго выйграў найбуйнейшы ў краіне авіяцыйны завод PZL Mielec, які з 2007 года ўваходзіць у структуры кампаніі Sikorsky Aircraft.

S-70i Black Hawk – шматмэтавы верталёт, які эксплуатуецца з 1979 года. Агулам выраблена больш за 5 тыс. экзэмпляраў паветранай машыны розных мадыфікацый і пакаленняў.

Восем верталётаў S-70i Black Hawk, выпушчаныя на заводзе PZL Mielec, знаходзяцца на ўзбраенні Спецыяльных войскаў, пяць экзэмпляраў – у парку польскай паліцыі.

вс