Беларуская Служба

Удзельнікі «Новай Беларусі» абмяркоўваюць, як знізіць уплыў РФ 

09.08.2025 13:15
Сярод асноўных тэм — сітуацыя ў Беларусі праз пяць гадоў пасля пратэстаў, пошук новых стратэгій і пытанні рэгіянальнай бяспекі.
   , , 9  2025 .
Удзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь», Варшава, 9 жніўня 2025 г. https://www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya

У Варшаве пачалася двухдзённая канферэнцыя «Новая Беларусь», прымеркаваная да пятай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у чацвёрты раз арганізаваная Офісам Святланы Ціханоўскай. Сустрэча сабрала прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, экспертаў, актывістаў, а таксама дыпламатаў заходніх краін.

Сярод асноўных тэм — сітуацыя ў Беларусі праз пяць гадоў пасля пратэстаў, пошук новых стратэгій і пытанні рэгіянальнай бяспекі.

Эканаміст Зміцер Крук падкрэсліў, што сёння Беларусь ужо нельга разглядаць як асобную гісторыю супрацьстаяння дыктатуры і свабоды:

«Мы страцілі магчымасць глядзець на Беларусь як самастойны сюжэт, дзе дабро супраць зла… Мы сталі часткай больш шырокага сцэнара, звязанага з уплывам Расіі». Паводле эксперта, стратэгічная задача — вывесці краіну з расійскай сферы ўплыву.

На фоне канферэнцыі ўлады ў Мінску і дзяржаўная прапаганда выказваюць пагрозы ўдзельнікам падзей у Варшаве. Пасля канферэнцыі распачнецца Марш Свабоды. Павел Латушка заклікаў польскія ўлады гарантаваць бяспеку яго ўдзельнікаў.

эж

Латушка заклікаў улады Польшчы задбаць пра бяспеку беларускіх падзей у Польшчы 

07.08.2025 11:44
Рэжымныя прапагандысты запужваюць  удзельнікаў беларускіх акцый з-за мяжой магчымай канфіскацый кватэр у Беларусі.

Лондан, Нью-Ёрк, Хельсінкі, Варшава — беларусы па ўсім свеце ладзяць акцыі на 9 жніўня

08.08.2025 10:00
У Варшаве Марш Свабоды пачнецца ў 15:00 на Плошчы Пілсудскага.