Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвінскі заявіў, што паліцыя зробіць усё магчымае, каб тыя, хто прапагандаваў украінскі нацыяналізм на Нацыянальным стадыёне, панеслі адказнасць за свае дзеянні. Гаворка ідзе пра падзеі падчас суботняга канцэрта беларускага рэпера Макса Каржа. У інтэрнэце з'явіліся фота і відэа, на якіх бачныя ўдзельнікі са сцягамі, лозунгамі і сімваламі, якія намякаюць на ўкраінскі нацыяналізм. Доказы трапілі ў пракуратуру.
Марцін Кярвінскі заявіў, што ў дачыненні да гэтых асоб будуць выкарыстаны далёка ідучыя наступствы, у тым ліку разгляд пытання аб дэпартацыі:
- Паліцыя супрацоўнічае з працаўнікамі Нацыянальнага стадыёну з мэтай ідэнтыфікацыі гэтых людзей. Калі гэтыя людзі не дадуць «гарантыі» не парушэння законаў на тэрыторыі Польшчы, то мы прыменім працэдуру высылкі гэтых людзей у краіны паходжання. І гэтай справы мы напэўна не пакінем.
У сувязі з канцэртамі беларускага рэпера варшаўскія паліцыянты ў раёнах Воля і Прага Поўдзень затрымалі ў агульнай складанасці 125 чалавек. Яны выпісалі амаль 100 штрафаў і 39 заяў аб пакаранні, якія будуць пададзены ў суд.
ав