Беларуская Служба

Польскія спецслужбы затрымалі восем чалавек па падазрэнні ў падрыхтоўцы дыверсійных дзеянняў

21.10.2025 09:13
Затрыманні прайшлі ў апошнія дні ў розных рэгіёнах краіны. 
    (ABW - Agencja Bezpieczeństwa Wewnętrznego)
Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW - Agencja Bezpieczeństwa Wewnętrznego) Фота: abw.gov.pl

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) у каардынацыі з іншымі спецслужбамі затрымала восем чалавек, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы дыверсійных дзеянняў. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск у сацыяльных сетках.


Паводле яго слоў, затрыманні прайшлі ў апошнія дні ў розных рэгіёнах краіны. Праваахоўныя органы вядуць следства.

«Справа развіваецца, дзеянні службаў працягваюцца», – напісаў кіраўнік польскага ўраду.

У сваю чаргу міністр Томаш Сямоняк, які ва ўрадзе Польшчы адказвае за каардынацыю працы спецслужбаў, удакладніў, што гаворка ідзе аб асобах, якія займаліся назіраннем і зборам дадзеных аб ваенных абʼектах і абʼектах крытычнай інфраструктуры, а таксама падрыхтоўкай сродкаў для правядзення дыверсій і прамых атак.

вс