Беларуская Служба

LOT анансуе новыя маршруты авіяпералётаў з Кракава

22.10.2025 14:22
Мадрыд, Барселона і Рым – Польскія авіялініі LOT анансавалі тры новыя маршруты з аэрапорта Кракаў-Баліцэ.
A Boeing 737-89P plane in LOT Polish Airlines livery.
A Boeing 737-89P plane in LOT Polish Airlines livery.Photo: Cezary Piwowarski/Polskie Radio

Пасля запуску новых напрамкаў LOT будзе выконваць палёты на дзесяці маршрутах з Кракава.

Злучэнні будуць дададзены ў расклад у канцы сакавіка наступнага года. У пік сезона LOT будзе лётаць у Мадрыд шэсць разоў на тыдзень, у Барселону пяць разоў і ў Рым чатыры разы на тыдзень.

Роберт Людэра з Польскіх авіяліній LOT кажа, што новыя маршруты маюць вялікі патэнцыял – як для турызму, так і для бізнесу. Ён падкрэсліў, што Кракаў стане прывабным месцам для жыхароў Мадрыда, Рыма і Барселоны.

Цяпер LOT выконвае рэйсы з Кракава па такім напрамкам, як Парыж, Чыкага, Нью-Ёрк, Стамбул, у Польшчы – Шыманы на Мазурах і Варшава. Кіраўніцтва аэрапорта Кракава задаволена пашырэннем сеткі маршрутаў.

Згодна з прагнозамі, аэрапорт Кракаў-Баліцэ ў гэтым годзе акажа транспартныя паслугі блізу 13 мільёнам пасажыраў.

IAR/вх