Варшаўскі апеляцыйны суд падтрымаў пажыццёвае зняволенне для Дорыяна С. за згвалтаванне і забойства маладой беларускі Лізы ў цэнтры Варшавы. Злачынства адбылося ў лютым мінулага года на вуліцы Журавя. Разгляд апеляцыі праходзіў часткова ў закрытым рэжыме.
Суддзя Мацей Грушчынскі растлумачыў, чаму суд не пагадзіўся з аргументамі, выкладзенымі ў апеляцыі:
- Абаронцы праявілі крэатыўнасць, але гэта не мяняе агулу цэлай справы. Справа была праведзена правільна, калі казаць пра працэдуры, пра бок матэрыяльна-праўны. Гэта не толькі маё меркаванне, але цэлай калегіі суддзяў.
Абаронцы мужчыны сцвярджалі, што старшыня калегіі суддзяў не меў права ўваходзіць у склад калегіі. Яны таксама не пагадзіліся з ацэнкай доказаў, выкарыстаных Варшаўскім судом, і з самім прысудам.
Пажыццёвае зняволенне было вынесена ў снежні мінулага года. Старшыня суда Павел Добаш заявіў, што пакаранне з'яўляецца выразам асуджэння таго, чые дзеянні парушылі найкаштоўнейшыя чалавечыя каштоўнасці: свабоду і жыццё. Суд пагадзіўся з грамадскімі арганізацыямі, якія ўдзельнічалі ў працэсе і заклікалі засяродзіцца ў гэтай справе на Лізе, а не на яе забойцы.
ав