Беларуская Служба

У Варшаве закрылі цэнтральны чыгуначны вакзал

08.11.2025 13:13
Чыгунка папярэджвае пасажыраў аб зменах маршрутаў і магчымых затрымках.
- -
«Варшава-Цэнтральная» - галоўны чыгуначны вакзал польскай сталіцы Крыніца: commons.wikimedia.org/Adrian Grycuk/CC BY 3.0 pl

Сталічны чыгуначны вакзал «Варшава Цэнтральная» часова закрыты. Чыгунка папярэджвае пасажыраў аб зменах маршрутаў і магчымых затрымках.

З 8 па 16 лістапада цягнікі не будуць спыняцца на цэнтральным вакзале Варшавы з-за рамонту пуцей. Гандлёвыя зоны вакзалу будуць даступныя.

У перыяд закрыцця білеты будуць прымацца паміж перавозчыкамі. Цягам васьмі дзён будзе праведзены рамонт сцен і каменных падлог платформаў, а таксама рамонт і мадэрнізацыя асвятлення ў галоўнай зале ды падземных пераходах. Таксама будзе старанна прыбрана ўсё памяшканне вакзалу.

На час закрыцця галоўнага чыгуначнага вакзалу польскай сталіцы цягнікі дальняга следавання будуць спыняцца на станцыях «Варшава Заходняя» і «Варшава Усходняя». Частка цягнікоў будзе накіраваная на станцыі «Варшава Гданьская» і «Варшава Галоўная». Некаторыя пасажырскія саставы дальняга следавання будуць таксама спыняцца на станцыі «Варшава Сьрудмесце».

Прыгарадныя цягнікі будуць курсаваць паводле раскладу і спыняцца на ўсіх варшаўскіх чыгуначных прыпынках.

вс