Беларуская Служба

Пачынаюцца добраахвотныя навучанні абароне

22.11.2025 10:46
Чатыры віды курсаў абароны будуць праводзіцца па ўсёй Польшчы – як у аператыўных частках, так і ў брыгадах тэрытарыяльнай абароны.
 .
Ілюстрацыйнае фота. X/@Zelazna_Dywizja/St. kpr. Sławomir Kozioł

Стартуюць пілотныя заняткі ў межах новых, добраахвотных курсаў па абароне ў рамках праграмы «У гатоўнасці».

Інтарэс да навучання выявіўся большым, чым чакала армія, паведаміў Польскаму радыё прэс-афіцэр Генеральнага штаба палкоўнік Марэк Петжак. На пілотныя курсы запісаліся больш за 18 тысяч добраахвотнікаў. Войску давялося скарэктаваць месцы правядзення заняткаў, бо найбольшы попыт назіраецца сярод жыхароў вялікіх гарадоў.

Амаль 60 працэнтаў заявак на пілотныя заняткі паступіла ад мужчын. 49 працэнтаў тых, хто цікавіцца навучаннямі, – жанчыны. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца заняткі па кібергігіене. У многіх падраздзяленнях, якія заявіліся да ўдзелу ў праграме, на адно месца прэтэндуе па некалькі чалавек.



Паралельна з заняткамі для грамадзянскіх асоб ідзе падрыхтоўка да новага тыпу навучання для рэзервістаў. Рэзервістаў будуць разглядаць нараўне з прафесійнымі вайскоўцамі, і яны атрымаюць доступ да шырокага спектра новых курсаў. Да шэрагу рэзервістаў змогуць таксама далучыцца цывільныя асобы – калі пройдуць 28-дзённы базавы курс, а затым спецыялізаванае навучанне.

У межах праграмы «У гатоўнасці» выбраныя падраздзяленні правядуць чатыры віды заняткаў: па кібербяспецы, медыцынскай дапамозе, выжыванні, а таксама агульнай бяспецы.

IAR/вх