На агульнанацыянальны курс па ваеннай падрыхтоўцы «wGotowości» (па-бел. «Напагатове»), якія арганізуюць Міністэрства нацыянальнай абароны разам Генеральным штабам Войска Польскага, запісаліся больш як 18 тысяч чалавек.
Лукаш Пахольскі з часопіса «Wojsko i Technika» адзначае: «Гэта вельмі добры вынік — ён сведчыць пра рост цікавасці да практычных ведаў, якія патрэбныя ў крызісных сітуацыях». Эксперт нагадаў, што праграма ахоплівае першую дапамогу, кібербяспеку і базавыя навыкі рэагавання на пагрозы:
«Гэта праграма, якая дазваляе дарослым грамадзянкам Польшчы набыць або абнавіць базавыя навыкі — хоць бы ў сферы першай дапамогі ці ўстойлівасці да кіберфэйкаў, якія ўсё больш нас атачаюць. Таму праграма, безумоўна, можа стаць добрым базавым фундаментам для далейшага развіцця кампетэнцый і навыкаў у сферы абароназдольнасці грамадства».
Праграма даступная для ўсіх паўналетніх грамадзян Польшчы, курс ваеннай падрыхтоўкі складаецца з чатырох тэматычных модулей, кожны з якіх працягваецца па 8 гадзін. Курс праходзіць на базе абраных вайсковых частах УС Польшчы. Запісацца можна праз мабільны дадатак mObywatel.
iar/эж