Беларуская Служба

Рынак жытла ў Польшчы працягвае расці 

23.11.2025 18:22
Пры абмежаванай прапанове ўзмацняецца рост цэн, тым больш што ў сямі найбуйнейшых гарадах Польшчы прапанова новых кватэр трымаецца на ўзроўні каля 62 тысяч.
Ілюстрацыя Gold Picture / Shutterstock.com

Паводле даследавання рынку нерухомасці, праведзенага, кампаніяй Cushman & Wakefield, рух на польскім рынку жытла выразна інтэнсіфікаваўся ў трэцім квартале 2025 года. Попыт расце разам з паляпшэннем макраэканамічных умоваў. У верасні колькасць крэдытных запытаў павялічылася на 42%, а пададзена было амаль 40 тысяч іпатэчных заяў — найболей за апошнія два гады.

Пры абмежаванай прапанове ўзмацняецца рост цэн, тым больш што ў сямі найбуйнейшых гарадах Польшчы прапанова новых кватэр трымаецца на ўзроўні каля 62 тысяч. Пры гэтым у першых трох кварталах колькасць пачатых будоўляў упала на 14%, а выдадзеных дазволаў — на 23%.

На рынку арэнды захоўваюцца высокія стаўкі, а найдаражэйшай застаецца Варшава.

эж