Беларуская Служба

Дональд Туск: У Луандзе агучу пазіцыю Польшчы па мірным плане для Украіны 

23.11.2025 17:08
22 лістапада ў Анголе пачнецца саміт ЕС — Афрыканскі Саюз, а перад ім пройдзе сустрэча лідараў ЕС, прысвечаная мірнаму плану.
   , ,  ()
Наступствы ракетанага ўдару РФ, Цярнопаль, Украіна (ілюстрацыя)PAP/EPA/MAXYM MARUSENKO

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск абвясціў, што падчас сустрэчы ў Луандзе прадставіць польскі пункт гледжання адносна плана мірнага ўрэгулявання для Украіны. Палітык адзначыў, што лідараў шэрагу краін Еўропы, а таксама ЗША, Канады і Японіі аб’ядноўвае гатоўнасць працаваць над дакументам, пры гэтым ужо цяпер ёсць істотныя заўвагі да некаторых яго пунктаў.

У панядзелак, 22 лістапада, у сталіцы Анголы пачнецца саміт Еўрапейскі Саюз — Афрыканскі Саюз, і перад яго адкрыццём адбудзецца адмысловая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕС, прысвечаная менавіта мірнаму плану для Украіны. Дональд Туск падкрэсліў, што там агучыць пазіцыю Польшчы.

Лідары G20, якія напярэдадні абмяркоўвалі сітуацыю ва Украіне ў Ёханэсбургу, заявілі, што межы не могуць мяняцца сілай і што абмежаванне ўкраінскай арміі зробіць Украіну больш уразлівай. План, распрацаваны ЗША і Расіяй, патрабуе далейшых перамоў, а любыя элементы, якія датычацца ЕС або НАТА, павінны атрымаць адабрэнне ўсіх членаў аб’яднанняў.

У Жэневе паралельна адбываюцца перамовы прадстаўнікоў ЕС, ЗША і Украіны па прапанаваным дакуменце. 

pap/эж




Кіт Келаг: Мы ў двух кроках ад заканчэння вайны

23.11.2025 09:53
28-пунктавы план, падрыхтаваны Вашынгтонам пасля кансультацый з Масквой, прадугледжвае, між іншым: перадачу часткі тэрыторый Украіны пад кантроль Расіі.

Прэзідэнт Польшчы крытыкуе мірны план, распрацаваны Вышынгтонам і Масквой 

23.11.2025 12:12
Караль Наўроцкі перакананы, што стабільнасць Еўропы не можа будавацца за спінай тых, каго гэта найбольш датычыць.