Беларуская Служба

Польшча і Украіна будуць супрацоўнічаць па справе актаў дыверсіі

24.11.2025 18:00
Як стала вядома, адзін з украінцаў, падазраваных у дыверсіі на польскай чыгунцы, раней быў асуджаны за падобнае злачынства ва Украіне.
-   o
Міністр-каардынатар спецслужбаў Тамаш Сямoняк PR3

Украіна будзе перадаваць Польшчы інфармацыю аб сваіх грамадзянах, абвінавачаных у актах дыверсіі. Міністр-каардынатар спецслужбаў Тамаш Сямоняк (Tomasz Siemoniak) заявіў, што гэтае пытанне абмеркавалі прэм'ер Дональд Туск і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

У мінулыя выхадныя (15 лістапада) на польскай чыгунцы адбыліся акты дыверсіі. Адна з асобаў у іх падазраваная – грамадзянін Украіны, раней была асуджана ў Львове за падобны акты. Аднак польскі бок такой інфармацыяй не валодаў:

- Украінскі бок запэўніў – я маю на ўвазе, як заявы прэзідэнта Украіны, так і перамовы спецслужбаў – што Польшча будзе атрымліваць гэткія дадзеныя(…) Мы разумеем, што маштаб дыверсій ва Украіне велізарны – ён сягае тысячаў актаў, але Польшчы такая інфармацыя неабходная.

На мінулым тыдні прэмʼер Дональд Туск абвясціў, што акты дыверсіі былі здзейснены двума ўкраінцамі, якія супрацоўнічалі з расійскімі спецслужбамі. Адразу пасля аперацыі мужчыны пакінулі Польшчу праз памежны пераход у Тэрэспалі.

IAR/аз

Дональд Туск: Падарванне чыгуначных рэек на маршруце Варшава-Люблін – беспрэцэдэнтны акт сабатажу

17.11.2025 13:10
«Мы будзем шукаць вінаватых, незалежна ад таго, хто іх замовіў», – напісаў кіраўнік польскага ўраду на сайце X.

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы паведаміў пра другі акт сабатажу на чыгунцы

17.11.2025 17:30
Заўтра адбудзецца экстранае пасяджэнне ўрадавага Камітэта па нацыянальнай бяспецы, паведаміў у сваю чаргу кіраўнік польскага ўраду.

Украінцу прад'явілі абвінавачванне ў пасобніцтве ў актах дыверсіі на польскай чыгунцы

24.11.2025 13:04
Мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі Цэнтральнага бюро расследаванняў паліцыі 20 лістапада.