У адказ на паведамленне ў сацсетках Інстытута Яд ва-Шэм, міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі выклікаў пасла Ізраіля ў Польшчы.
Паведамленне тычылася павязак з зоркай Давіда, якія немцы загадалі насіць габрэям. У ім гаворыцца, што «Польшча была першай краінай, дзе габрэяў прымусілі насіць іх». Аднак там не ўдакладняецца, што ў той час Польшча знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Паведамленне Інстытута Яд ва-Шэм раскрытыкаваў, сярод іншага, прэм'ер Дональд Туск. Кіраўнік польскага ўраду назваў яго ганьбай і выказаў здагадку, што яго аўтар мог кіравацца злымі намерамі, фальсіфікаваць гісторыю.
Паколькі просьба ўдакладніць інфармацыю, якую Радаслаў Сікорскі адправіў у Інстытут, не была задаволена, кіраўнік польскай дыпламатыі выклікаў пасла Ізраіля ў Польшчы.
Інстытут Яд ва-Шэм заснаваны з мэтай захавання памяці аб ахвяр Халакосту. Ён, між іншым, прысуджае званне «Праведнік народаў свету» асобам, якія ратавалі габрэяў. Палякі – найбуйнейшая нацыянальная група з такім званнем, хоць на акупаваных немцамі тэрыторыях дапамога габрэям каралася смерцю.
IAR/аз