Прэм’ер Польшчы Дональд Туск публічна звярнуўся да прэзідэнта Караля Наўроцкага на фоне нарастаючага канфлікту паміж палітыкамі. «Згодна з Канстытуцыяй, урад вядзе знешнюю палітыку. Прэзідэнт абавязаны супрацоўнічаць з урадам і годна прадстаўляць Польшчу», — напісаў Туск у сацыяльнай сетцы X, дадаўшы: «Трымаймася ўсе і заўсёды гэтай прынцыпова важнай нормы. Так лепш для Польшчы».
Перад гэтым Караль Наўроцкі скардзіўся, што ягоныя заканадаўчыя ініцыятывы больш за сто дзён ляжаць у «сеймавым маразільніку». «Лічыльнік расце з кожным днём, а грамадзяне чакаюць на лепшае заканадаўства — я таксама», — заявіў польскі лідар.
Справа абвастрылася пасля таго, як прэзідэнт Польшчы адмовіўся падпісаць намінацыі на першы афіцэрскі чын для 136 супрацоўнікаў спецслужбаў і вярнуў без подпісу ўзнагароды для вайскоўцаў, што супрацьстаялі дыверсіям. Паводле Дональд Туска, «упартая адмова» прэзідэнта — гэта не толькі «спроба захапіць паўнамоцтвы ўрада», але і «сабатаж, скіраваны супраць бяспекі дзяржавы».
Нагадаем прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, звязаны з правымі сіламі і знаходзіцца ў апазіцыі да ўрадавай кааліцыі.
iar/pap/эж